Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 70 человек

Неделя белорусского языка и литературы.

Дата: 20 февраля в 13:55, Обновлено 22 февраля в 09:06

З 12.02.2018 г. у школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Пачаўся тыдзень з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Усе нават на перапынках стараліся размаўляць на роднай мове. На працягу тыдня навучэнцы пачатковай школы малявалі малюнкі “Па старонках беларускіх казак”, навучэнцы 5-7 класаў рабілі калаж “Фразеалагізмы ў малюнках”, навучэнцы 8-11 класаў рыхтавалі плакат “Шчырыя словы пра родную мову”. Усе з задавальненнем працавалі , з цікавасцю разглядалі работы іншых класаў, а дух спаборніцтва падбадзерваў навучэнцаў. Для вучняў 5-7 класаў быў праведзены КВЗ “Любі, шануй і ведай роднае слова”, дзе вучні змагаліся,  паказваючы свае веды. Цікавымі былі заданні: паказаць фразеалагізм, надуць шарык і дабыць адтуль заданне і інш. Паміж  вучнямі  8-9 класаў прайшоў лінгвістычны крос. Вучні таксама выкладваліся ў поўную сілу, стараліся не падвесці каманду. Закончыўся тыдзень вечарам беларускай народнай і аўтарскай песні “Зямля мая – Беларусь”,  дзе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю беларускіх паэтаў-песеннікаў,  паслухаць песні ў запісе ў выкананні артыстаў, самі спявалі  песні на роднай мове. З асаблівым захапленнем усе слухалі беларускія  песні пад гітару ў выкананні Матвіенкі Вілены. Усе прысутныя  атрымалі прыемную асалоду і цудоўны настрой  ад гучання беларускага слова і мілагучнай музыкі. Пры падвядзенні вынікаў тыдня ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і добрымі адзнакамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.