Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 70 человек

Неделя иностранного языка

Дата: 26 октября в 11:14, Обновлено 2 ноября в 11:16
Автор: Админ С. У.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар ДУА “НПК Ляшчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

____________Ф. В. Арабчык 

19.10.2018 года

ПЛАН

правядзення тыдня замежнай мовы

Мерапрыемства

Дата

правядзення

Класы

Адказныя

Адкрыццё тыдня

22.10

III-ХІ

Барылава Г.І.

Конкурс на лепшы сшытак па замежнай мове

22.10

ІII-IV

Барылава Г.І.

Брэйн-рынг “Усё аб Германіі”

22.10

VIII-IХ

Барылава Г.І.

Конкурс малюнкаў “Па старонках нямецкіх казак”

23.10

V-VII

Класныя кіраўнікі

Конкурс плакатаў “Нямецкія пісьменнікі і іх творы”

23.10

VІІІ-ХІ

Класныя кіраўнікі

Конкурс “Містэр Усёвед”

24.10

ІII-IV

Барылава Г.І.

КВЗ“Знаўцы нямецкай мовы”

25.10

V-VІ

Барылава Г.І.

Камандная гульня “Эрудыт”

26.10

VIІ

Барылава Г.І.

Падвядзенне вынікаў тыдня

26.10

III-ХІ

Барылава Г.І.

Настаўнік замежнай мовы                                            Г.І.Барылава

З 22.10.2018 па 26.10.1018г. у школе праводзиўся тыдзень замежнай мовы.

Мэта: развіццё інтарэсаў і раскрыццё творчага патэнцыялу навучэнцаў.

Былі пастаўлены наступныя задачы:

  1. Павысіць цікавасць навучэнцаў да вывучэння замежных моў.
  2. Пашырыць творчы патэнцыял навучэнцаў.
  3. Развіваць і ўдасканальваць навыкі навучэнцаў па ўсіх відах маўленчай дзейнасці.
  4. Фарміраваць станоўчыя эмоцыі вучняў, пачуццё поспуху, павагу да культуры і народа краіны вывучаемай мовы.

Для паспяховай рэалізацыі пастаўленых задач быў распрацаваны і зацверджаны план правядзення тыдня замежнай мовы. Галоўным прынцыпам тыдня з’явілася ўцягванне ўсіх вучняў у падзеі тыдня, прапаноўваючы заданні пасільнага ўзроўня.

У цэлым тыдзень замежнай мовы ўдаўся. У тыдні былі задзейнічаны ўсе ўзроставыя групы, якія вывучаюць замежную мову. Настаўнікам выкарыстоўваліся розныя формы правядзення мерапрыемстваў. Для навучэнцаў 3-4 класаў продзіўся конкурс на лепшы сшытак па замежнай мове і конкурс “Містэр Усёвед”, мэтай якога было абагульненне вывучанага матэрыялу, выкарыстанне знаёмага моўнага матэрыялу ў вуснай форме, мерапрыемства спрыяла развіццю цікавасці, пазнавальнай актыўнасці.

Для навучэнцаў 5-6 класаў продзіўся КВЗ “Знаўцы нямецкай мовы”, мэтай якога было - удасканальванне ведаў і ўменняў навучэнцаў па нямецкай мове, захапленне навучэнцаў вывучэннем нямецкай мовы, мерапрыемства спрыяла развіццю мыслення і ўяўлення навучэнцаў.

Навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел ў Брэйн-рынгу “Усё аб Германіі”, які спрыяў развіццю цікавасці, пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў. Праца ў камандзе спрыяла фармаванню ў вучняў умення працаваць у калектыве, пачуцця ўзаемнай адказнасці, культуру зносін.

Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел ў каманднай гульне “Эрудыт”, якая спрыяларазвіццю цікавасці. Праца ў камандзе спрыяла фармаванню ў вучняў умення працаваць у калектыве, пачуцця ўзаемнай адказнасці, культуру зносін.

Для навучэнцаў 5-7 класаў быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Па старонках нямецкіх казак”, а навучэнцы 9-11 класаў з цікавасцю прынялі ўдзел уконкурсе плакатаў “Нямецкія пісьменнікі і іх творы”.

Завяршыўся тыдзень нямецкай мовы уручэннем грамат пераможцам і актыўным удзельнікам мерапрыемстваў тыдня.

Навучэнцы праявілі вялікую цікавасць і прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах тыдня. Настаўнікам былі выкарыстаны элементы інфармацыйнай і гульнявой тэхналогій. Пры гэтым улічваліся ўзроставыя асаблівасці навучэнцаў.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў дазваляе павысіць цікавасць вучняў да вывучэння замежнай мовы, развіццё сацыяльна-культурнай кампетенцыі і творчых здольнасцей навучэнцаў. Мэты і задачы, пастаўленя ў ходзе правядзення тыдня замежнай мовы, рэалізаваны поўнасцю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.